Крыміналістыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыміналістыка (ад лац. Criminalis — злачынны, які адносіцца да злачынства) — прыкладная юрыдычная навука, якая дасьледуе заканамернасьці падрыхтоўкі, зьдзяйсьненьня й раскрыцьця злачынства, узьнікненьня й існаваньня ягоных сьлядоў, зьбіраньня, дасьледаваньня, ацэнкі й выкарыстаньня доказаў. Крыминалістыка таксама распрацоўвае сыстэму заснаваных на спазнаньні гэтых заканамернасьцяў спэцыяльных прыёмаў, мэтадаў і сродкаў, што выкарыстоўваюць у ходзе папярэдняга следзтва для папярэджаньня, раскрыцьця й расьсьледаваньня злачынстваў, а таксама пры разглядзе крымінальных справаў у судах.