Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грузі́нская Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (па-грузінску: საქართველოს დემოკრატიული რესპუბლიკა, трансьл. Sakartvelos Demokratiuli Respublika) — дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала ў пэрыяд з траўня 1918 году па люты 1921 году на тэрыторыі сучаснае Грузіі.
Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка груз. საქართველოს დემოკრატიული რესპუბლიკა | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «დიდება («Дзідэба»)» | |||||
Афіцыйная мова | грузінская | ||||
Сталіца | Тыфліс | ||||
Форма кіраваньня Кіраўнік ураду |
Рэспубліка Ной Рамішвілі (першы) | ||||
Плошча • агульная |
(1919) 107 600 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1919) • шчыльнасьць |
2 500 000 23,2/км² | ||||
Валюта | Манэці | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — ліквідаваная |
26 траўня 1918 11-25 лютага 1921 |
Створаная ў выніку роспуску Закаўкаскае Фэдэрацыі, якая ў сваю чаргу ўзьнікла ў выпадку распаду Расейскай імпэрыі пасьля рэвалюцыі 1917 году ў краіне.
Мела граніцы з Кубанскай Народнай Рэспублікай і Горскай рэспублікай (на поўначы), Асманскай імпэрыяй і Армэніяй (на поўдні), а таксама з Азэрбайджанам (на паўднёвым усходзе). Плошча дзяржавы складала прыблізна 107 600 км², зьяўляючыся амаль у 1,5 разы больш за сучасную Грузію (69 700 км²). Насельніцтва налічвала прыкладна 2 500 000 чал.
Сталіца рэспублікі — места Тбілісі, дзяржаўнай мовай зьяўлялася грузінская. Абвешчаная 26 траўня 1918 году ў выніку роспуску Закаўкаскае Фэдэрацыі, якая ўключала дадаткова Армэнію й Азэрбайджан.
З прычыны сталых унутраных і зьнешніх праблемаў дзяржава ня здолела супрацьстаяць уварваньню расейскай Чырвонай арміі, праз што была ліквідаваная зь лютага па сакавік 1921 году, стаўшы Грузінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.