Вуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуха — складаны вэстыбулярны-слыхавы орган, які выконвае дзьве функцыі: успрымае гукавыя імпульсы і адказвае за палажэньне цела ў прасторы і здольнасьць утрымоўваць раўнавагу. Гэта парны орган, які месьціцца ў скроневых костках чэрапу, абмяжоўваючыся звонку вушніцамі.
Вуха чалавека ўспрымае гукавыя хвалі даўжынёй прыкладна ад 20,625 мэтру да 1,65 сантымэтру, што адпавядае частасьці ў 16—20 000 Гц (ваганьняў у сэкунду). У працэсе эвалюцыйнага разьвіцьця вуха паўстала ў першачнаводных продкаў хрыбетных з адмысловых скурных органаў пачуцьцяў.
Слова «вуха» можа быць выкарыстана для апісаньня як усяго органа, гэтак і толькі ягонай бачнай часткі. У людзей вонкавую частку вуха называюць вушніца. Хрыбетныя маюць пару вушэй, якія разьмешчаны сымэтрычна па абодва бакі галавы. Гэты мэханізм дапамагае ў здольнасьці лякалізацыі крыніцы гуку.