Эпілепсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эпіле́псія (ад стар.-грэц. ἐπιλαμβάνειν «згубіць прытомнасьць, валодаць, ці рабіць балюча»)[1] — група нэўралягічных парушэньняў, якія характарызуюцца эпілептычных прыпадкаў[2][3]. Эпілептычныя прыпадкі бываюць рознымі — ад кароткіх і амаль нябачных да працяглых пэрыядах моцных сутаргаў[4].
Прычына большасьці выпадкаў эпілепсіі невядомая, але ў некаторых людзей эпілепсія ўзьнікае ў выніку траўмы мозга, інсульта, пухліны мозга, злоўжываньня наркотыкамі і алькаголю. Генэтычныя мутацыі мала зьвязаныя з захворваньнем[5]. Эпілептычныя прыпадкі зьяўляюцца вынікам празьмернай і ненармальнай актыўнасьці клетак кары галаўнога мозга[6]. Пры дыягностыцы звычайна выключаюцца іншыя станы, якія могуць выклікаць падобныя сымптомы, напрыклад страта прытомнасьці. Акрамя гэтага, вызначэньне дыягназу ўключае вызначэньне, ці ёсьць якія-небудзь іншыя прычыны прыпадкаў, напрыклад ломка пасьля адмены алькаголю ці праблемы з электралітамі[5]. Гэта ажыцьцяўляецца шляхам сканаваньня мозгу і правядзеньня аналізаў крыві[5]. Эпілепсія звычайна пацьвярджаецца электраэнцэфалаграмай (ЭЭГ), але звычайны тэст не выключае стан[5].
Прыпадкі кантралююцца лекамі ў 70% выпадкаў[7]. Для тых, каму лекі не дапамагаюць кантраляваць прыпадкі, прызначаюць хірургічнае ўмяшальніцтва, нэўрастымуляцыю ці зьмены ў харчаваньні. Ня ўсе выпадкі захворваньняў эпілепсіяй захоўваюцца на ўсё жыцьцё, шмат пацыентаў папраўляюцца настолькі, што больш не патрабуюць лекаваньня.
Каля 1% сусьветнага насельніцтва (65 мільёнаў) хварэюць на эпілепсію[8], зь іх каля 80% выпадкаў у краінах, якія разьвіваюцца[4]. У 2013 годзе эпілепсія прывяла да 116 000 сьмярцей, у той час як у 1990 годзе — да 111 000 сьмярцей[9]. У старэйшых эпілепсія сустракаецца часьцей[10][11]. У разьвітых краінах новыя выпадкі часьцей за ўсё сустракаюцца ў дзяцей і пажылых[12]; у краінах, якія разьвіваюцца, — дзеці старэйшага ўзросту і дарослыя[13], што выклікана адрозьненьнем у частаце чыньнікаў, якія прыводзяць ад эпілепсіі. Прыкладна ў 5-10% людзей адбудзецца нічым не выкліканы прыпадак ва ўзросьце да 80 гадоў[14], а шанец другога прыпадку каля 40 ці 50%[15]. У шматлікіх краінах існуюць абмежаваньні для хворых на эпілепсію, якія водзяць машыну, або ім увогуле гэта забаронена[16], але большасьць хворых могуць вадзіць пасьля працяглага пэрыяду без прыпадкаў.