Эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня (Славаччына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эва́нгельская царква́ А́ўгсбурскага вызна́ньня (па-славацку: Evanjelická cirkev augsburského vyznania, ECAV) — другая па велічыні царква ў Славаччыне пасьля рыма-каталіцтва. Заснаваная на вучэньні нямецкага рэфарматара Мартына Лютэра. Паводле зьвестак 2001 року да яе адносіліся 6,93% насельніцтва Славаччыны, што складае 372 858 асобаў. У 2004 року царква налічвала 326 збораў, 357 сьвятароў і 651 цэркваў і малітоўных дамоў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня.
Эвангельская царква Аўгсбурскага вызнаньня Славаччыны зьяўляецца чальцом Сусьветнай рады цэркваў, Сусьветнай лютэранскай фэдэрацыі і Канфэрэнцыі эўрапейскіх цэркваў.