Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2014 году — адзінаццатае эўрапейскае спаборніцтва гандбольных зборных, якое праходзіла ў Даніі з 12 па 26 студзеня 2014 году. Месца правядзеньня было абранае на кангрэсе Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі 25 верасьня 2010 году 24 галасамі супраць 22 за іншых прэтэндэнтаў (аб’яднанай заяўкі Вугоршчыны і Харватыі). Спаборніцтвы адбываліся ў чатырох гарадах: Брэнбю, Гэрнінг, Ольбарг, Оргус.
У турніры прымалі ўдзел 16 зборных. Зборная Даніі трапіла на чэмпіянат без адбору як дзейны чэмпіён і гаспадар спаборніцтваў. Пераможцам спаборніцтва стала зборная Францыі.