Француская рэвалюцыя
рэвалюцыя ў Францыі ў 1789—1799 роках / From Wikipedia, the free encyclopedia
Француская рэвалюцыя 1789—1799 гадоў — найбуйнейшая трасфармацыя сацыяльнай і палітычнай сыстэмаў Францыі, якая адбылася напрыканцы XVIII стагодзьдзя. Пачалася са скліканьня Генэральных Штатаў, узяцьця Бастыліі і скончылася дзяржаўным пераваротам Напалеона Банапарта 18 брумера (9—10 лістапада).
Рэвалюцыя была ключавым момантам францускай гісторыі і паклала канец «Старому Парадку», распачаўшы пераход да канстытуцыйнай манархіі, а потым і да першай Рэспублікі. Рэвалюцыя паклала канец неабмежаванаму каралеўскаму абсалютызму і дэ-юрэ абвясьціла ўсіх грамадзянаў роўнымі перад законам. Рэвалюцыя ўсталявала сувэрэнітэт нацыі, якая самастойна абірае сваіх кіраўнікоў.
Рэвалюцыя зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё эўрапейскай і сусьветнай гісторыі.