Урду
індаэўрапейская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Урду́ (саманазва: اُردُو, вымаўл. [ˈʊrd̪uː]) — стандартызаваны рэгістар мовы гіндустані, гістарычна зьвязаны з культурай мусульманскага насельніцтва паўвостраву Індастан, адна зь літаратурных моваў рэгіёну. За выняткам спэцыфічнае лексыкі ўрду зьяўляецца ўзаемназразумелай зь іншай літаратурнай мовай, што лічыцца рэгістрам гіндустані — гіндзі.
Урду | |
اُردُو | |
Тэрыторыі Індыі й Пакістану, дзе ўрду зьяўляецца афіцыйнай або адной з афіцыйных моваў | |
Ужываецца ў | Пакістане, Індыі |
---|---|
Рэгіён | Індастан |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | у краінах: Пакістан, у тэрыторыях: Андгра-Прадэш, Дэлі, Джаму і Кашмір, Карнатака, Магараштра, Утар-Прадэш, Заходняя Бэнгалія (Індыя) |
Рэгулюецца | Нацыянальнай Радай па мове (Пакістан), Нацыянальнай Радай па прасоўваньні ўрду (Індыя) |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Urdu orthography[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ur |
ISO 639-2(Б) | urd |
ISO 639-2(Т) | urd |
ISO 639-3 | urd |
Урду й гіндзі зьяўляюцца практычна ідэнтычнымі ў марфалягічнай структуры, а таксама, на размоўным узроўні, у лексычным і фанэтычным дачыненьні. З агульным улікам гіндзі і ўрду носьбіты абедзьвюх літаратурных моваў складаюць чацьвертую ў сьвеце супольнасьць носьбітаў, саступаючы толькі кітайскай, ангельскай і гішпанскай мовам.
Пачынаючы з канца пэрыяду Вялікіх Маголаў у ХІХ ст. розныя дыялектныя формы гіндустані набываюць статус лінгва-франка ў большай частцы Паўднёвай Азіі. У цяперашні час літаратурная ўрду зьяўляецца адной зь дзяржаўных моваў Пакістану (поруч з ангельскай) і мовай міжнацыянальнае камунікацыі ў краіне, апрача таго, мова знаходзіцца ў сьпісе 23 афіцыйных моваў Індыі ды мае афіцыйны статус у шасьці штатах гэтае краіны.
Як і літаратурная гіндзі, урду зьяўляецца адным з рэгістраў (літаратурным варыянтам) мовы гіндустані. Абодва рэгістры заснаваныя на дыялекце кгары-болі — гістарычна прэстыжным дыялекце гіндустані, распаўсюджаным перадусім у навакольлях Дэлі[2]. У генэтычным дачыненьні гіндустані адносіцца да моваў цэнтральнае зоны, якая ўваходзіць у склад індаарыйскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў.