Тайлянд
краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карале́ўства Тайля́нд (па-тайску: ประเทศไทย) — краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, мяжуе з Лаосам і Камбоджай на ўсходзе, з Малайзіяй на поўдні і М’янмай і Андаманскім морам на захадзе. Афіцыйная назва краіны да 11 траўня 1947 году была «Сіям». Слова тгаі (ไทย) па-тайску азначае «свабода».
Тайлянд ราชอาณาจักรไทย Ratcha Anachak Thai | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Phleng Chat | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Тайлянду» | |||||
Афіцыйная мова | тайская | ||||
Сталіца | Бангкок | ||||
Найбуйнейшы горад | Бангкок | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Маха Ўачыралонгкон Прают Чан-Оча | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
50-е месца ў сьвеце 513 115 км² 0,4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
20-е месца ў сьвеце 66 720 153[2] 132,1/км² | ||||
СУП • агульны (2013) • на душу насельніцтва |
24-е месца ў сьвеце $673,725 млрд[3] $9874 | ||||
Валюта | Бат (THB) | ||||
Аўтамабільны знак | TH | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .th | ||||
Тэлефонны код | +66 | ||||
Краіна зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй, на чале з каралём Рамам X, дзясятым каралём з дынастыі Чакры, які валадырыць з 2016 году. Былы кароль Рама IX займаў сталец ад 1946 году па 2016 год, што ёсьць самым працяглы паводле часу валадараньнем манарху ў сьвеце й найдаўжэйшым паводле валадараньня манарха ў гісторыі Тайлянду[4]. Кароль Тайлянду называецца кіраўніком дзяржавы, кіраўніком узброеных сіл, прыхільнікам будыйскай рэлігіі й абаронцам усіх рэлігіяў. Не зважаючы на тое, што сыстэма ўлады прадстаўлена канстытуцыйнай манархіяй і дэмакратычным парлямэнтам, Тайлянд па-сутнасьці кіруецца вайсковай хунтай пасьля дзяржаўнга перавароту 2014 году.
Плошча Тайлянду складае каля 513 тысячаў км², насельніцтва — каля 64 мільёнаў чалавек. Сталіца й найбуйнейшы горад Бангкок зьяўляецца палітычным, камэрцыйным, прамысловым і культурным цэнтрам Тайлянду. Каля 75% насельніцтва складаюць этнічныя тайцы, 14% мае кітайскае паходжаньне, а 3% этнічна зьяўляюцца малайцамі[5], астатнія належаць да меншасьцяў, як то моны, кгмэры й розныя горныя плямёны. Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца тайская. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца будызм, які вызнаюць каля 95% насельніцтва.
У Тайляндзе назіраўся хуткі эканамічны рост у пэрыяд паміж 1985 і 1995 гадамі, і ў цяперашні час краіна зьяўляецца індустрыяльнай і буйным экспартэрам. Турызм таксама робіць значны ўнёсак у эканоміку Тайлянду, у краіне знаходзяцца многія вядомыя турыстычныя курорты. У Тайляндзе знаходзяцца каля 5,2 млн легальных і нелегальных мігрантаў[6], таксама ў краіне пражывае невялікая колькасьць іншаземцаў з разьвітых краінаў[7].