Сьпіс сысуноў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс сысуноў Беларусі зьмяшчае пералік з 76 відаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі у адпаведнасьці з МСАП, у тым ліку 5 натуралізаваных (даніелька (Dama dama), амэрыканская норка (Neovison vison), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), андатра (Ondatra zibethicus), пацук шэры (Rattus norvegicus)), 1 рэгіянальна вымерлы (хахуля (Desmana moschata)), 1 зноў уведзены (зубар (Bison bonasus)). Сьпіс не зьмяшчае свойскія і выпадковыя віды (з апошніх — шакал Canis aureus). Таксама не ўваходзіць у сьпіс раней вымерлыя тур (Bos primigenius) і тарпан (Equus ferus ferus), і рэгіянальна вымерлая расамаха (Gulo gulo). Сьпіс налічвае 15 відаў атрада драпежныя (Carnivora), 6 — атрада парнакапытныя (Artiodactyla), 17 — рукакрылыя (Chiroptera), 12 — мошкаедныя (Eulipothyphla), 2 — зайцападобныя (Lagomorpha) і 25 відаў з атрада грызуны (Rodentia). Сысуны жывуць пераважна ў лясных раёнах.
Ахоўныя статусы: LC (Least concern) — віды пад найменшай пагрозай, NT (Near threatened) — стан, блізкі да пагрозлівага, VU (Vulnerable) — у рызыкоўным стане, EN (Endangered) — пад пагрозай выміраньня, CR (Critically endangered) — на грані выміраньня.