Сем вольных мастацтваў
традыцыйная акадэмічная праграма ў вышэйшай адукацыі Заходняй Эўропы / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сем вольных мастацтваў» (па-лацінску: Septem artes liberales, ingenuae, bonae): навучальныя прадметы («навукі») у сярэднявечнай школе і на падрыхтоўчых («артыстычных») факультэтах унівэрсытэтаў.
У лік сямі вольных мастацтваў уваходзілі: граматыка, рыторыка, дыялектыка (1-ы цыкл, трывіюм) і арытмэтыка, геамэтрыя, астраномія, музыка (2-і цыкл, квадрывіюм).
Як сыстэма ведаў, «сем мастацтваў» склаліся ў антычны пэрыяд. Такія заняткі лічыліся вартымі таго, каб іх практыкаваў свабодны чалавек (у адрозьненьне ад іншых, якія павінны выконваць рабы). У Сярэднявеччы выкладаньне сямі вольных мастацтваў мела багаслоўскі ўхіл, у канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэньня — сьвецкі. Сыстэму сямі вольных мастацтваў замяніла сыстэма клясычнай адукацыі.
Мнэманічны лацінскі вершык пералічвае і апісвае вольныя мастацтвы:
Gramm, loquitur, Dial. vera docet, Rhet. verba colorat.
Mus. canit, numerat Arith., Geom. ponderat, Ast. colit astra.