Сан-Францыска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Францы́ска (па-ангельску: San Francisco, мянушка: Туманны горад) — горад і акруга ў ЗША, у штаце Каліфорнія. Насельніцтва складае 776,7 тысяч чалавек, гэта чацьверты па колькасьці насельніцтва горад Каліфорніі. Сан-Францыска разьмешчаны на паўночным ускрайку аднайменнага паўвострава і зьяўляецца цэнтральнай часткай так званай вобласьці заліва Сан-Францыска (па-ангельску: San Franscisco Bay Area), насельніцтва якой складае каля 7 мільёнаў чалавек.
Сан-Францыска | |||||
анг. San Francisco | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1833 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Каліфорнія | ||||
Акруга: | Сан-Францыска | ||||
Мэр: | Лёндан Бiд | ||||
Плошча: | 600,7 км² | ||||
Вышыня: | 16 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 805 235 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1340,49 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-8 | ||||
летні час: | UTC-7 | ||||
Тэлефонны код: | 415 | ||||
Паштовы індэкс: | 94110, 94103, 94133, 94107, 94109, 94108, 94105 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°46′39″ пн. ш. 122°24′59″ з. д. | ||||
Сан-Францыска | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.sfgov.org |
У 1776 годзе першымі эўрапейцамі якія пасяліліся ў Сан-Францыска сталі гішпанцы, якія назвалі горад у гонар Сьвятога Францыска. З пачаткам «Залатой ліхаманкі» ў 1848 годзе горад пачаў імкліва расьці. У 1906 годзе моцны землятрус і пажары, якія выбухнулі за ім, разбурылі 80% гораду. Пазьней Сан-Францыска быў перабудаваны. На сёньняшні дзень Сан-Францыска — адзін з самых прыгожых гарадоў Амэрыкі.
Сан-Францыска мае шэраг прыродных асаблівасьцей, якія надаюць гораду незабыўны калярыт. Горад разьмешчаны паміж аднайменным залівам і Ціхім акіянам. Смуга, прынесеная акіянам — часты госьць і адметная рыса гораду. Горад разьмешчаны на ўзгорках і славіцца на ўвесь сьвет невымоўным спалучэньнем гістарычнай і сучаснай архітэктуры. Да ліку славутасьцей гораду належаць мост «Залатая брама», абток Алькатрас і сыстэма кабэльных трамваяў.