Сальвадор Далі
гішпанскі маляр, графік, скульптар, рэжысэр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сальвадо́р Дамі́нґа Фэлі́пэ Хасі́нта Далі́ і Дамэ́нэч (па-гішпанску: Salvador Domingo Felipe Jacinto Dalí i Domènech, па-каталянску: Salvador Domingo Felip Jacint Dalí Domènech), больш вядомы проста як Сальвадо́р Далі́ (па-гішпанску: Salvador Dalí, па-каталянску: Salvador Dalí; 11 траўня 1904 — 23 студзеня 1989) — гішпанскі мастак-сюррэаліст, графік, скульптар, рэжысэр. Далі быў майстэрскім мастаком, самыя вядомыя зь ягоных яскравых і дзіўных вобразаў адбіліся ў ягоных сюррэалістычных працах. Маляўнічыя навыкі Далі часта зьвязваюць з уплывам майстроў эпохі Адраджэньня[14][15]. Ягоная самая вядомая праца, «Сталасьць памяці», была завершана ў 1931 годзе. Экспансіўны мастацкі рэпэртуар Далі ўключае ў сябе фільмы, скульптуры й фатаграфіі, у супрацоўніцтве з цэлым шэрагам мастакоў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сальвадор (неадназначнасьць).
Сальвадор Далі | |
Фатаздымак Далі, зроблены Карлам ван Вэхтэнам у 1939 годзе | |
Імя пры нараджэньні | Сальвадор Дамінґа Фэліпэ Хасінта Далі і Дамэнэч |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 траўня 1904(1904-05-11)[1][2][3][…] або 21 траўня 1904(1904-05-21)[4] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 студзеня 1989(1989-01-23)[7][1][2][…] (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | спыненьне сэрца[d][8] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, малюнак, фатаграфія, скульптура |
Навуковая сфэра | малярства, скульптура, direction[d] і ювэлірнае ўпрыгожаньне[d][10] |
Псэўданімы | Dali, Salvador[11] і Dalí Domènech, Salvador |
Жанры | натурморт[d][12], жанравае малярства[d][12], партрэт[12], пэйзаж[12], алегорыя[d][12] і рэлігійнае мастацтва[d][12] |
Плынь | сюррэалізм |
Працы | «Сталасьць памяці» |
Пад уплывам | Фрыдрых Ніцшэ, Паблё Пікаса і Геранімус Босх[13] |
Узнагароды | |
Сайт | salvador-dali.org (анг.) |
Подпіс | |
Далі шырока вядомы сваёй любоўю да ўсяго пазалочанага й празьмернага, а таксама запалам да раскошы й усходніх адзеньняў у арабскім стылі[16]. На конт гэтага сам Далі сьцьвярджаў, што ягоныя продкі былі нашчадкамі маўраў. Далі быў вельмі багатым на ўяўленьні, а таксама меў цягу да незвычайных і грандыёзных паводзінаў. Ягоная эксцэнтрычная манера прыцягвала ўвагу грамадзкасьці часам больш, чым ягоныя мастацкія працы[17].