Рэнскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэнскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Rennes) — транспартная сыстэма ў горадзе Рэн, рэгіён Брэтань, Францыя. Мэтрапалітэн адчыніўся для пасажыраў 15 сакавіка 2002 году. Па стане на 2017 год мэтро складаецца з 1 лініі даўжынёй 9,4 км, якая йдзе з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад станцыі J.F. Kennedy да La Poterie цераз Рэнскі вакзал. Мэтро налічвае 15 станцыяў, 13 зь якіх — падземныя.