Рэмбрант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́мбрант Га́рмэнзан ван Рэйн (па-нідэрляндзку: Rembrandt Harmenszoon van Rijn; 15 ліпеня 1606, Лейдэн — 4 кастрычніка 1669, Амстэрдам) — галяндзкі мастак, майстар жывапісу й гравюры. Як правіла, лічыцца адным з найвялікшых мастакоў у гісторыі эўрапейскага мастацтва[6]. Ягоны ўнёсак у мастацтва прыйшоўся на Галяндзкі залаты час — пэрыяд росквіту й культурных дасягненьняў, калі галяндзкі жывапіс, шмат у чым супрацьлеглы традыцыям барока, дамінаваў у Эўропе.
Рэмбрант | |
Імя пры нараджэньні | Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1606 |
Месца нараджэньня | Лейдэн, Галяндзкая рэспубліка |
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 1669 (63 гады) |
Месца сьмерці | Амстэрдам, Галяндзкая рэспубліка |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, гравюра |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d], рэлігійны жывапіс[d], міталягічнае малярства[d], жанравае малярства[d][3], гістарычны жывапіс[3][4], аўтапартрэт[d], пэйзаж[3][4], партрэт[3][4], tronie[d][3], натурморт[d][3], vanitas[d][3][4], hunting still life[d][4], mythological art[d][4] і winter landscape[d][4] |
Плынь | Залаты век нідэрляндзкага жывапісу[d][5] |
Подпіс | |
Здабыўшы славу ў маладыя гады ў якасьці мастака-партрэтыста, наступныя гады Рэмбранта былі адзначаныя асабістымі трагедыямі й фінансавымі цяжкасьцямі. Тым ня менш, гравюры й карціны Рэмбранта былі папулярныя на працягу ўсяго ягонага жыцьця, спрыяючы рэпутацыі творцы як жывапісца[7]. На працягу дваццаці гадоў Рэмбрант быў настаўнікам шэрагу выбітных галяндзкіх мастакоў[8]. Лепшымі працамі Рэмбранта лічацца партрэты сучасьнікаў, аўтапартрэты й ілюстрацыі да біблійных сюжэтаў. Ён здолеў увасобіць у сваіх творах увесь спэктар чалавечых перажываньняў наватарскай для выяўленчага мастацтва эмацыйнай насычанасьцю[9]. Працы Рэмбранта, надзвычай разнастайныя па жанравай прыналежнасьці, адкрываюць гледачу багаты духоўны сьвет чалавечых пачуцьцяў.
У сваіх карцінах і гравюрах майстар паказаў веданьне клясычнай іканаграфіі, зь якой ён абыходзіўся ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі ўласнага досьведу, так выявы біблійных тэм паведамляюць аб веданьні Рэмбрантам канкрэтных тэкстаў, засваеньні клясычнай кампазыцыі, ягоным назіраньнем за габрэйскім насельніцтвам Амстэрдаму[10].