![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Flag_of_Belarus.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_Belarus.svg.png&w=640&q=50)
Рэжым Лукашэнкі
марыянэткавы аўтарытарны палітычны рэжым у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэжы́м Лукашэ́нкі — марыянэткавы[1] аўтарытарны палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны прарасейскім[2] кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам, які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў[3] і тэрору беларусаў[4] пры фінансавай[5], вайсковай[6] і інфармацыйнай[7][8] падтрымцы Расеі[9][10][11].
![]() |
![]() | |
Сьцяг рэжыму Лукашэнкі (налева) — мадыфікацыя сьцяга БССР (направа) |
![]() |
![]() | |
Герб рэжыму Лукашэнкі (налева) — мадыфікацыя гербу БССР (направа) |
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад поўнай акупацыяй Расеі і што рэжым Лукашэнкі ёсьць расейскай акупацыйнай адміністрацыяй[12][13][14][15][16].