Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе (Трыр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’ект Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе складаецца з шэрагу рымскіх і сярэднявечных культурных помнікаў у Трыры і ў суседняй зь ім гміне Ігэль, якія ў 1986 годзе былі ўключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У заснаваным ў 16 г. да н.э. Трыры добра захаваліся шматлікія помнікі рымскай архітэктуры, а таксама помнікі сярэднявечча, частка зь якіх была пабудаваная на падмурках рымскіх будынкаў.
Хуткія факты Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе ў Трыры, Roman Monuments, Cathedral of St Peter and Church of Our Lady in Trier* ...
Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе ў Трыры | |
---|---|
Roman Monuments, Cathedral of St Peter and Church of Our Lady in Trier* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Мадэль рымскага імпэрскага гораду Аўгуста Трэвэрорум ў IV стагодзьдзі | |
Краіна | Нямеччына |
Тып | культурны |
Крытэры | i, iii, iv, vi |
Спасылка | 367 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1986 (10 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Закрыць
1 кастрычніка 2009 была выдадзеная памятная залатая манэта наміналам ў 100 эўра, прысьвечаная гэтаму аб’екту ЮНЭСКО.