Русіфікацыя Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Русіфікацыя Беларусі, дакладней[2] маскаліза́цыя[3][4][5][6][lower-alpha 3] або расеіза́цыя[9][10][11] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[12]. У шырокім кантэксьце — комплексны працэс агрэсіўнага паглынаньня беларускага этнасу расейскім. Палітыка русіфікацыі Беларусі ажыцьцяўлялася ўладамі Расейскай імпэрыі і СССР, з 1995 году — рэжымам Аляксандра Лукашэнкі[13][14][15][16][17], які з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну (24 лютага 2022 году) адкрыта выявіўся расейскай акупацыйнай адміністрацыяй Беларусі[18][19][20][21][22].
Русіфікацыя Беларусі складаецца з шэрагу кампанэнтаў:
- Русіфікацыя адукацыі
- Перавод адукацыі ў Беларусі на расейскую мову[14]
- Выкладаньне праз парадыгмы расейскай мэнтальнасьці[23]
- Рэпрэсіі беларускіх элітаў, якія стаяць на пазыцыях нацыянальнай незалежнасьці і будуюць беларускую дзяржаву на аснове беларускіх нацыянальных атрыбутаў
- Перакручваньне гісторыі Беларусі (Літвы) і прыніжэньне гістарычнай ролі беларусаў
- Увядзеньне праваслаўя, зьвязанага з Расейскай праваслаўнай царквой[23]
- Навязваньне расейскай культуры[14][23]
- Навязваньне расейскай мэнтальнасьці і антызаходніцтва, адмова ад каштоўнасьцяў свабоднага дэмакратычнага праўнага грамадзтва[23]
- Укараненьне ў беларускую сьвядомасьць расейскіх мэнтальных шаблёнаў («братэрскія народы», «Вялікая Айчынная вайна», непрыязнасьць або нянавісьць да свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека, антызаходнія догмы і г. д.)
- Штучная дэфармацыя беларускай мовы з мэтай набліжэньня яе да расейскай[24]
- Падтрыманьне праўных інстытутаў, якія ствараюць умовы для выцісканьня беларускай мовы[24]
- Разбурэньне альбо мадыфікацыя нацыянальнай архітэктуры[25][26]
- Масавае ўсталяваньне помнікаў расейскім дзеячам
- Перайменаваньне населеных пунктаў, вуліцаў і іншых геаграфічных аб’ектаў у гонар расейскіх дзеячоў альбо паводле расейскай традыцыі[27][28]
- Панаваньне расейскага тэлебачаньня, расейскай прадукцыі ў мэдыйнай прасторы Беларусі[14][23]
- Брак умоваў для выкарыстаньня беларускай мовы ў працы і дакумэнтазвароце[14]
Русіфікацыя Беларусі — складнік этнацыду[29][30], што падпадае пад крымінальны перасьлед міжнародных судовых інстанцыяў[31].