Пітэр Паўль Рубэнс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пі́тэр Паўль Ру́бэнс (па-нідэрляндзку: Peter Paul Rubens; 28 чэрвеня 1577, Зыген — 30 траўня 1640, Антвэрпэн) — флямандзкі мастак і прыхільнік экстравагантнага стылю барока, які падкрэсьліваў рух, колер і пачуцьцёвасьць. Творчасьць Рубэнса ёсьць арганічны сплаў традыцыяў рэалізму Пітэра Брэйгеля Старэйшага з дасягненьнямі вэнэцыянскай школы.
Пітэр Паўль Рубэнс | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1577[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Зыген |
Дата сьмерці | 30 траўня 1640(1640-05-30)[3][4][5][…] (62 гады) |
Месца сьмерці | Антвэрпэн |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | малюнак |
Навуковая сфэра | малярства |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | XVI стагодзьдзе[6] |
Жанры | гістарычны жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d], ню, партрэтнае маляваньне[d][8], міталягічнае малярства[d], пэйзаж[7], партрэт[7], побытавы жанр[d][7], рэлігійнае мастацтва[d][7] і анімалістыка[d][7] |
Плынь | барока |
Пад уплывам | Паолё Вэранэзэ і Пітэр Брэйгель Старэйшы |
Подпіс | |
Акрамя фундацыі вялікай студыя ў Антвэрпэне, якая вырабляла карціны, карыстаючыеся попытам сярод шляхецтва ўсёй Эўропы, Рубэнс быў адукаваным гуманістычным навукоўцам, калекцыянэрам твораў мастацтва, і дыпляматам. Пітэр быў прысьвечаны ў рыцары, як каралём Гішпаніі Філіпам IV, гэтак і каралём Ангельшчыны Карлам I. Акрамя маштабных працаў на міталягічныя й рэлігійныя тэмы заўмаўся пісаньнем партрэтаў і пэйзажаў. Рубэнс быў дастаткова пладавітым мастаком, то бок каталёг ягоных твораў, які быў складзены Майклам Жафэ, пералічвае 1403 твораў без уліку шматлікіх асобнікаў, зробленых у ягонай майстэрні[9].
Працы, якія замаўлялі ў яго, у асноўным былі карцінамі, якія адлюстроўвалі гістарычныя падзеі ці постаці, а таксама ўключалі ў сябе рэлігійныя й міталягічныя сюжэты й сцэны паляваньня. Рубэнс маляваў партрэты, асабліва сяброў, і аўтапартрэты, а ў далейшым жыцьці намаляваў некалькі пэйзажаў. Рубэнс распрацаваў шэраг габэленаў і гравюраў, а таксама размаляваў уласны дом.