Покер
карткавая гульня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Покер (па-ангельску: poker) — картачная гульня, мэта якой — выйграць стаўкі, сабраўшы як мага больш высокую покерную камбінацыю, выкарыстоўваючы 4 (стары клясычны варыянт), ці 5 карт, ці вымусіўшы ўсіх супраціўнікаў спыніць удзельнічаць у гульні. Гульня ідзе з цалкам ці часткова зачыненымі картамі. Пэўныя правілы могуць вар’іравацца ў залежнасьці ад разнавіднасьці покера. Абагульняючымі элемэнтамі ўсіх разнавіднасьцяў покера зьяўляюцца камбінацыі й наяўнасьць гандлю падчас гульні.
З прычыны таго, што гулец ня ведае карты сваіх супраціўнікаў, покер зьяўляецца гульнёй зь няпоўнай інфармацыяй, як і шматлікія іншыя картачныя гульні, у адрозьненьне ад, напрыклад, шахмат, у якіх абодва гульца бачаць становішча ўсіх постацяў на дошцы. Таму лічыцца азартнай гульнёй і выкарыстоўваецца ў казіно.