Паўночная Македонія
дзяржава ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Паўночная Македонія (па-македонску: Република Северна Македонија), да 2019 году Рэспубліка Македонія (па-македонску: Република Македонија) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы, на Балканскай паўвысьпе. Праз тапанімічны канфлікт з Грэцыяй, дзе ёсьць гістарычны рэгіён Македонія, краіна прызнаецца некалькімі дзяржавамі пад назвай Былая югаслаўская рэспубліка Македонія (па-ангельску: Former Yugoslav Republic of Macedonia (FYROM)). Паўночная Македонія мае агульныя межы з Сэрбіяй (221 км), Баўгарыяй (148 км), Грэцыяй (246 км), Альбаніяй (151 км). Да 1991 году Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі.
- Запыт «Македонія» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Македонія (неадназначнасьць)».
Паўночная Македонія лац. Paŭnočnaja Makedonija Северна Македониjа | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Слобода или смрт | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Рэспублікі Македоніі|Денес Над Македонија» | |||||
Афіцыйная мова | Македонская | ||||
Сталіца | Скоп’е | ||||
Найбуйнейшы горад | Скоп’е | ||||
Форма кіраваньня | парлямэнцкая рэспубліка Стэва Пэндароўскі Дзімітар Кавачэўскі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
146-е месца ў сьвеце 25 333 км² 1,9% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
144-е месца ў сьвеце 2 062 294[1] 80/км² | ||||
СУП • агульны (2004) • на душу насельніцтва |
121 месца ў сьвеце $14,914 млрд $7 237 | ||||
Валюта | Македонскі дэнар (MKD) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць ад Югаславіі |
8 верасьня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | MK | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mk .мкд | ||||
Тэлефонны код | +389 | ||||
Афіцыйная назва з 1993 г.[2], якая выкарыстоўваецца ў ААН па патрабаваньні Грэцыі — Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (мак. Поранешна Југословенска Република Македонија). Старажытная назва «Македонія» была запазычаная мясцовым кіраўніком Бізанцэм у 9 стагодзьдзі[3]. Часта краіна называецца проста Македонія, але ня варта блытаць яе зь дзяржавай Старажытная Македонія і гістарычнай вобласьцю Македонія ў суседняй Грэцыі. Рэспубліка Македонія займае каля 38% плошчы гістарычнай Македоніі (51,5% знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Грэцыі) і налічвае каля 44% яе насельніцтва.
Тэрыторыя Паўночная Македонія раней складала самую паўднёвую частку Югаславіі. Сучасныя яе мяжы былі ўсталяваныя неўзабаве пасьля Другой сусьветнай вайны. У жніўні 1947 прэзыдэнт СФРЮ І. Б. Ціта і прэм’ер-міністар Баўгарыі Георгі Дзімітраў сустрэліся ў Бледзе і дамовіліся аб тым, што ўся Македонія (або прынамсі частка грэцкай і ўся баўгарская Македонія) урэшце ўвойдуць у хаўрус зь югаслаўскай Македоніяй, пры ўмове што Баўгарыя стане складовай часткай Фэдэрацыі балканскіх дзяржаваў[4]. Так у складзе СФРЮ была ўтвораная Сацыялістычная Рэспубліка Македонія — тым самым македонцы былі прызнаныя як самастойны народ у складзе СФРЮ. У 1991 пры распадзе Югаславіі на асобныя дзяржавы тэрыторыя Македоніі ня зьведала зьменаў. У той жа час зьяўленьне гэтай асобнай дзяржавы прывяло да бясконцых палітычных спрэчак з Грэцыяй з-за выкарыстаньня назваў «Македонія» і «македонцы». 4 лістапада 2004 г. адміністрацыя ЗША афіцыйна прызнала Рэспубліку Македонія пад гэтай яе канстытуцыйнай назвай. Паміж тым Эўрапейскі Зьвяз заявіў, што будзе карыстацца ранейшай назвай Македоніі. Эўразьвяз таксама даў Грэцыі гарантыі, што Македонія зможа ўвайсьці ў склад гэтай арганізацыі толькі з дадаткам да найменьня словаў «былая югаслаўская рэспубліка».