Паленсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пале́нсія (па-гішпанску: Palencia) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Палянтыя на беразе ракі Карыён у I стагодзьдзі да н. э., затым заваяваная вэстготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Гішпаніі хрысьціянская царква — базыліка Сан-Хуан-Баўтыста (за 12 км ад гораду каля вёскі Вэнта-дэ-Баньёс). У Сярэднявеччы Паленсія была каралеўскай рэзыдэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Гішпаніі ўнівэрсытэт, які пазьней быў пераведзены ў Саляманку. Галоўны будынак гораду — сабор Ля-Бэльля-Дэскансыда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82 651 чалавек.
Паленсія | |||||
гішп. Palencia | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
Правінцыя: | Паленсія | ||||
Кіраўнік: | Альфонса Палянка[d] | ||||
Плошча: | 94,71 км² | ||||
Вышыня: | 749 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 79 137 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 835,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 979 | ||||
Паштовы індэкс: | 34001–34006 | ||||
Нумарны знак: | P | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°1′0″ пн. ш. 4°32′0″ з. д. | ||||
Паленсія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.aytopalencia.es/ |