Напады ў Нарвэгіі (2011)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Напады ў Нарвэгіі 2011 году — два тэрарыстычныя акты[7], скіраваныя супраць асобаў выканаўчай улады, грамадзкага моладзевага летніку і цывільнага насельніцтва ў Нарвэгіі ў пятніцу 22 ліпеня 2011 году. Першым нападам стаў выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осьлё перад офісам прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Стольтэнбэрга і іншых урадавых будынкаў, што адбыўся ў 15:26 па мясцовым часе[3]. У выніку выбуху загінулі сем чалавек і каля пятнаццаці параненыя. Наступны больш жорсткі напад адбыўся празь дзьве гадзіны ў часе правядзеньня летніку кіроўнай Працоўнай партыі Нарвэгіі на востраве Ўтоя (Турыф’ёрд, Бускеруд). Узброены чалавек, пераапрануты ў паліцэйскага, адкрыў страляніну па ўдзельніках летніку і застрэліў 67 чалавек. Яшчэ двое загінулі пры ўцёках: 1 разьбіўся пры падзеньні з абрыва, другі ўтануў.
Напады ў Нарвэгіі (2011) | |
Выгляд на ўрадавы квартал адразу пасьля выбуху | |
Месца атакі |
1) перад вокнамі першага паверху будынка міністэрства нафтавай прамысловасьці і энэргетыкі Нарвэгіі[1] 2) летнік кіруючай Працоўнай партыі Нарвэгіі на востраве Ўтоя[2] |
---|---|
Цэль атакі |
1) комплекс урадавых будынкаў 2) імаверна, прэм’ер-міністар Нарвэгіі Енс Стольтэнбэрг[2] |
Дата |
22 ліпеня 2011 (12 гадоў таму) 15:26[3] (CEST) |
Спосаб атакі | 1) выбух начыненага выбуховым рэчывам аўтамабіля; 2) страляніна |
Зброя | 1) выбуховае рэчыва (ігданіт); 2) стралковая зброя |
Колькасьць ахвяраў |
8 (Осьлё)[4] 69 (Утоя) Разам: 77[5] |
Колькасьць параненых | 96[6] |
Тэрарысты | Андэрс Бэрынг Брэйвік |
Геаграфічныя каардынаты | 59°54′53.92″ пн. ш. 10°44′47.56″ у. д. |
Напады ў Нарвэгіі (2011) |
За масавае забойства на востраве Ўтоя быў арыштаваны 32-гадовы нарвэжац Андэрс Бэрынг Брэйвік[8]. Яго абвінавацілі ў ажыцьцяўленьні абодвух нападаў[9]. Паліцыя таксама параіла прэм’ер-міністру Нарвэгіі не раскрываць свайго месцазнаходжаньня да канчатковага высьвятленьня абставінаў[10].
Эўрапейскі Зьвяз, НАТО і многія краіны выказалі сваю падтрымку Нарвэгіі і асудзілі зьдзейсьненыя напады.