Мядзьведзевыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мядзьведзі, таксама Мядзьведзевыя[1] (Ursidae) — сямейства сысуноў атраду драпежных. Адрозьніваюцца ад іншых прадстаўнікоў сабакападобных больш каржакаватым целаскладам. Мядзьведзі ўсяедныя, добра караскаюцца і плаваюць, хутка бегаюць, могуць стаяць і праходзіць кароткія адлегласьці на задніх лапах. Маюць кароткі хвост, доўгую і густую поўсьць, а таксама выдатныя нюх і слых. Палююць вечарам або на досьвітку. Звычайна баяцца чалавека, але могуць быць небясьпечнымі ў тых месцах, дзе яны прывыклі да людзей, асабліва белы мядзьведзь і мядзьведзь грызьлі. Неўспрымальныя да пчалінага джаленьня. У прыродзе натуральных ворагаў амаль ня маюць.
Quick Facts Клясыфікацыя, Надцарства ...
Мядзьведзевыя | |
Сырыйскі буры мядзьведзь | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Мядзьведзевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ursidae Fischer de Waldheim, 1817 | |
Арэал | |
Close
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мядзьведзі (неадназначнасьць).