Мэхіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэхіка (па-гішпанску: Ciudad de México — што ў перакладзе азначае — Горад Мэксыкі) — фэдэральная акруга, сталіца Мэксыкі й месца фэдэральнага цэнтру мэксыканскага зьвязу[2]. Гэта фэдэральны орган у Мэксыцы, які не зьяўляецца часткай якога-небудзь аднаго з 31 мэксыканскіх штатаў, але належыць да фэдэрацыі ў цэлым. Мэхіка зьяўляецца самым вялікім горадам краіны, а таксама ейным найбольш важным палітычным, культурным, адукацыйным і фінансавым цэнтрам. Як глябальнаы горад[3] Мэхіка зьяўляецца адным з найбольш важных фінансавых цэнтраў у Паўночнай Амэрыцы[4]. Ён разьмешчаны ў даліне Мэхіка, вялікай даліне на высокім плято ў цэнтры Мэксыкі, на вышыні 2240 мэтраў над узроўнем мора. Горад складаецца з шаснаццаці раёнаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мэхіка (неадназначнасьць).
Мэхіка | |||||
гішп. Ciudad de México | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1521[1] | ||||
Краіна: | Мэксыка | ||||
Кіраўнік: | Marti Batres[d] | ||||
Плошча: | 1485 км² | ||||
Вышыня: | 2240 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 9 209 944 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6201,98 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-6 | ||||
летні час: | UTC-5 | ||||
Тэлефонны код: | +52 55 | ||||
Паштовыя індэксы: | 01000 і 16999 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 19°25′10″ пн. ш. 99°8′44″ з. д. | ||||
Мэхіка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Паводле ацэнак на 2009 год колькасьць насельніцтва ў горадзе складае каля 8 840 000 чалавек, а горад мае плошчу ў 1485 км²[5]. У адпаведнасьці з апошнім вызначэньнем тэрыторыі фэдэральным урадам і ўрадамі штатаў, насельніцтва аглямэрацыі Мэхіка складае 21,2 мільёну чалавек, што робіць яго другім па велічыні мэгаполісам у заходнім паўшар’і й пятай па велічыні аглямэрацыяй у сьвеце[6]. СУП Мэхіка на 2008 год склаў 390 млрд даляраў ЗША, што робіць яго восьмым самым багатым горадам у сьвеце[7]. Горад, акрамя таго, садзейнічаў росту паказчыка СУП у цэлым па краіне на 21%, а такі рост з улікам сталічнай вобласьці склаў 34% ад агульнага СУП краіны[8].
Горад быў пабудаваны на востраве возера Тэскока ацтэкамі ў 1325 годзе, як Тэначтытлан, які быў амаль цалкам разбураны ў 1521 годзе падчас аблогі Тэначтытлану, а пасьля перабудаваны ў адпаведнасьці з гішпанскімі гарадзкімі стандартамі. У 1524 годзе горад быў вядомы як Мэхіка-Тэначтытлан[9], і на 1585 год афіцыйная назва была зьменена на сучасную — Мэхіка (гішп. La Ciudad de México)[9]. Мэхіка служыў палітычным, адміністрацыйным і фінансавым цэнтрам большую частку гісторыі гішпанскай каляніальнай імпэрыі[10]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці ад Гішпаніі была створана фэдэральнай акруга ў 1824 годзе.
Пасьля доўгіх гадоў патрабаваньня большай палітычнай аўтаноміі жыхары атрымалі права непасрэдна абіраць кіраўніка ўраду й прадстаўнікоў аднапалатнага Заканадаўчага Сходу усенародным галасаваньнем у 1997 годзе. З тых часоў партыя левага напрамку Партыя дэмакратычнай рэвалюцыі (ПДР) мае большасьць у готым сходзе[11]. У апошнія гады ў мясцовых уладах прайшла хваля лібэральнай палітыкі, як то быў дазволены аборт па просьбе любой жанчыны да 12 тыдняў цяжарнасьці, уведзена абмежаваная форма эўтаназіі, развод па ўзаемнай згодзе бакоў і дазвол на аднаплоцевыя шлюбы.