Мумбаі
места ў Магараштры (Індыя) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мумба́і (на гіндзі і маратгі: मुंबई, па-ангельску: Mumbai; раней — Бамбэ́й) — сталіца індыйскага штату Магараштра. Горад знаходзіцца на высьпе Салсэт і ўзьбярэжжы Арабійскага мора, якія злучаныя шматлікімі мастамі.
Мумбаі | |
гіндз. मुंबई | |
Дата заснаваньня: | 1507[1] |
Былая назва: | Бамбэй |
Краіна: | Індыя |
Штат: | Магараштра |
Кіраўнік: | Iqbal Singh Chahal[d][2] |
Плошча: | 437,77 км² |
Насельніцтва (2011) | |
колькасьць: | 12 442 373 чал. |
шчыльнасьць: | 28 422,17 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+5:30 |
Тэлефонны код: | +022 |
Паштовы індэкс: | 400 ххх |
Нумарны знак: | MH 01—03 |
Геаграфічныя каардынаты: | 19°4′33″ пн. ш. 72°52′39″ у. д. |
Мумбаі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.mcgm.gov.in/ |
Паводле апошніх зьвестак насельніцтва гораду налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта шосты ў сьвеце горад. Разам з гарадамі-сатэлітамі Мумбаі ўтварае гарадзкую канглямэрацыю. Порт гораду зьяўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча гораду складае 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.
Мумбаі адначасова зьяўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбэйская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацыяў і фірмаў. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцьця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі ня толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе зьмяшэньню самых розных культураў, рэлігіяў і моваў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён зьяўляецца цэнтрам індыйскай кінэматаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасьць фільмаў у сьвеце.
Індыйская назва гораду паходзіць ад імя індыйскай багіні Mumba. У ХVI стагодзьдзі партугальцы назвалі гэтае месца Bom Bahia, што азначае Добрая затока. Пасьля заваяваньня Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная зьмена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбэй» усё яшчэ ўжываецца па ўсім сьвеце.