Лясны афрыканскі слон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лясны афрыканскі слон (Loxodonta cyclotis) — сысун роду афрыканскіх сланоў атраду хобатных. Першапачаткова адносілі да падвіду афрыканскага слана, але быў выдзелены ў асобны від. Статус як асобнага віду доўгі час ставіўся пад сумнеў, але быў адназначна даказаны пры дапамозе аналізаў ДНК. Тым ня менш, абодва віды могуць спарывацца і даваць гібрыд.
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Лясны афрыканскі слон | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Хобатныя |
Сямейства | Слановыя |
Род | Афрыканскія сланы |
Від | Лясны афрыканскі слон |
Бінамінальная намэнклятура | |
Loxodonta cyclotis | |
Арэал | |
Close
Мяркуюць, два віды роду Loxodonta разышліся ня менш за 2,5 млн гадоў таму. У сьпісах Міжнароднай Чырвонай кнігі абодва віды афрыканскіх сланоў фігуруюць пад агульнай назвай Loxodonta africana. Выдзяленьне трэцяга віду, ўсходне-афрыканскага слана, знаходзіцца пад пытаньнем.
Вышыня ляснога слана ў карку ў сярэднім складае 2,4 м.