Люі Пастэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Люі́ Пастэ́р (па-француску: Louis Pasteur, 27 сьнежня 1822, Дале, Францыя — 28 верасьня 1895, Сэн-Клю, Францыя) — францускі хімік, біёляг і мікрабіёляг, вядомы адкрыцьцямі прынцыпаў вакцынацыі, мікробнай фэрмэнтацыі і пастэрызацыі. Люі зрабіў значны ўнёсак у вызначэньне прычынаў і правядзеньне прафіляктыцы захворваньняў. Ягоныя дасьледваньні выратавалі шмат жыцьцяў з тых часоў. Ён паменшыў сьмяротнасьць ад радзільнай гарачкі, і стварыў першыя вакцыны ад шаленства і сыбірскай язвы. Але найбольш вядомы шырокай публіцы за сваё вынаходніцтва тэхнікі апрацоўкі малака і віна, каб спыніць бактэрыяльнае забруджваньне, працэс цяпер называецца пастэрызацыяй. Ён лічыцца адным з трох галоўных заснавальнікаў бактэрыялёгіі, разам з Фэрдынандам Конам і Робэртам Кохам, і вядомы як «бацька мікрабіялёгіі»[7][8].
Пастэр абвергнуў вучэньне аб самазараджэньні. Пад эгідай Францускай акадэміі навук, ён паказаў, што ў стэрылізаваных і закрытых колбах мікраарганізмы ніколі не ўтвараюцца, аднак, у стэрылізаваных але адкрытых колбах мікраарганізмы могуць зьяўляцца і размножыцца[9]. Не зважаючы на тое, што Пастэр ня быў першым, хто прапанаваў тэорыю мікробаў, ягоныя экспэрымэнты паказалі ейную слушнасьць і пераканалі вялікую частку Эўропы ў ейным існаваньні. Пастэр зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне хіміі, асабліва на малекулярным узроўні ў галіне асымэтрыі некаторых крышталяў і рацэмізацыі.
Хоць Пастэр рабіў наватарскія экспэрымэнты, ягоныя рэпутацыя стала асацыявацца з рознымі спрэчкамі. Гістарычная пераацэнка ягоных працоўных дакумэнтаў і запісаў паказала, што ён практыкаваў падман, каб перемагчы сваіх супернікаў[10].