Летні час
час, які дзейнічае ў летні пэрыяд / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́тні ча́с — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым пасе. Часам нармальны пасавы час завуць «зімовым», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным.
Летні час уводзіцца ў шматлікіх краінах у летні пэрыяд з мэтай эканоміі электраэнэргіі на асьвятленьне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.
У Расейскай імпэрыі пераход на летні час упершыню быў ажыцьцёўлены ў ліпені 1917 году. У СССР летні час дзейнічаў да 1930 году, калі стрэлкі гадзіньнікаў былі пераведзеныя на адну гадзіну наперад адносна пасавага часу. Гэты час звалі «дэкрэтным», бо ён быў уведзены Дэкрэтам Саўнаркаму 16 чэрвеня 1930 году. З 1981 году ў СССР ізноў стаў рэгулярна ўводзіцца летні час.