Ла-Ла Лэнд
фільм 2016 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ла-Ла Лэнд» (па-ангельску: La La Land) — амэрыканскі рамантычны фільм-м’юзыкал 2016 году, напісаны рэжысэрам Дэм’енам Шазэлам. Зоркамі фільму сталі Раян Госьлінг, які выканаў ролю джазавага піяніста, і Эма Стоўн, якая сыграла пачатковую акторку, якія сустрэлі і пакахалі адзін аднаго, ажыцьцяўляючы свае мары ў Лос-Анджэлесе. Іншыя ролі выканалі Джон Лэджэнд, Размары Дэўіт, Фін Ўітрак і Дж. К. Сыманз ды іншыя.
Ла-Ла Лэнд | |
па-ангельску: La La Land | |
Жанр | фільм пра каханьне[d], камэдыйная драма[d], кінакамэдыя[d], музычны фільм[d] і драматычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Том Крос[d] |
Вытворчасьць | Lions Gate Entertainment[d] і Summit Entertainment[d] |
Распаўсюд | Summit Entertainment[d] |
Дата выхаду | 12 студзеня 2017[3], 7 сьнежня 2016, 9 сьнежня 2016, 25 студзеня 2017, 23 лютага 2017, 12 студзеня 2017[4] і 29 сьнежня 2016[5] |
Працягласьць | 128 хвіліна[4] |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 30 000 000 $ |
Прыбытак | 471 981 104 $[6] і 151 101 803 $[6] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Захапіўшыся м’юзыкламі ў той час як займаўся гульнёй на бубнах, Шазэл упершыню стварыў канцэпцыю фільму разам з Джастынам Гурўіцам, навучыючыся разам у Гарвардзкім унівэрсытэце. Пасьля пераезду ў Лос-Анджэлес у 2010 годзе Шазэл напісаў сцэнар, але не знайшоў студыі, якая была бы гатовая прафінансаваць пастаноўку бязь зьменаў у сюжэце. Толькі пасьля посьпеху іншага фільму Шазэла «Апантанасьць» (2014) праектам зацікавілася студыя Summit Entertainment. Здымкі праходзілі ў Лос-Анджэлесе з жніўня па верасень 2015 году, партытуру фільму склаў Гурўіц, а танцавальная частка ёсьць пастановай Мэндзі Мур.
Прэм’ера кінастужкі адбылася на Вэнэцыянскім кінафэстывалі 31 жніўня 2016 году, у пракат фільм выйшаў у ЗША 9 сьнежня 2016 году. Сусьветныя касавыя зборы «Ла-Ла Лэнду» склалі 446 мільёнаў даляраў супраць бюджэту вытворчасьці ў 30 мільёнаў даляраў. Фільм атрымаў высокую адзнаку за сцэнар і рэжысуру Шазэла, выступы Госьлінга і Стоўн, музычную частку і нумары, візуальныя эфэкты, кінэматаграфію і агульную пастаноўку. Кінастужка атрымала рэкордныя сем узнагародаў зь сямі намінацыяў на прэмію «Залаты Глёбус» і атрымаў адзінаццаць намінацыяў на кінапрэмію Брытанскае акадэміі, атрымаўшы пяць узнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм. Ён таксама атрымаў рэкордныя чатырнаццаць намінацыяў на прэмію «Оскар», аднак перамогу атрымаў толькі ў шасьці намінацыях, у тым ліку за найлепшую рэжысуру і найлепшую жаночую ролю.