Кінэматограф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінэмато́граф (па-грэцку. κινεμα — рух і па-грэцку. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які зьявіўся ў XIX стагодзьдзі і зрабіўся папулярным у XX стагодзьдзі. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і мэтадаў, неабходных для здымкі аб'ектаў, якія рухаюцца на кінаплёнку і для наступнага прайграваньня атрыманых здымкаў, шляхам праецыяваньня іх на экран. Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінэматограф. Часам таксама згадваецца як сінэмато́граф (па-француску. cinematographe), кінэматагра́фія і кінамастацтва. Уплыў кінэматографу на культуру і мастацтва бясспрэчна, выказваюцца нават здагадкі аб значнасьці ўплыву кінэматографу на палітыку і эканоміку. Кінэматограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасьці, якая вырабляе кінафільмы, спэцэфэкты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя зьяўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасьць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачаньні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасэтаў і відэадыскаў.