Кароткія нарды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кароткія на́рды — настольная гульня для двух гульцоў, адзін з найбольш папулярных відаў гульні ў нарды. Гульнявое поле складаецца з дваццаці чатырох вузкіх трохкутнікаў, якія называюцца пунктамі. Трохкутнікі чаргуюцца па колеры і аб’яднаныя ў чатыры групы па шэсьць трохкутнікаў у кожнай. Пункты нумаруюцца для кожнага гульца асобна, пачынаючы з дома дадзенага гульца. Самы далёкі пункт зьяўляецца 24-м пунктам, ён таксама зьяўляецца першым пунктам апанэнта. Для белых нумарацыя пунктаў зробленая паводле гадзіньнікавай стрэлкі, для чорных — супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Гульнявыя фішкі рухаюцца ў адпаведнасьці з вынікам кіданьня гульнявых костак, гулец перамагае, калі перамесьціць ўсе свае фішкі з гульнявога поля раней за суперніка. Існуе вялікая колькасьць розных варыянтаў нардаў, але большасць з іх маюць агульныя характэрныя рысы. Кароткія нарды адносяцца да клясы настольных гульняў, зьяўляючыся адным з самых старажытных відаў такіх гульняў.
Хоць шанцаваньне мае значны ўплыў на вынік гульні, стратэгія гуляе важную ролю ў доўгатэрміновым пэрспэктыве[1]. Пры кожным кідку гульнявых костак гулец павінен выбіраць паміж магчымымі варыянтамі хадоў сваімі шашкамі, пры гэтым прымаючы да ўвагі магчымыя контар-хады апанэнта. Існуе ўсталяваны набор тыпавых тактык і магчымых варыянтаў.
Як і шахматы, нарды зь вялікай цікавасьцю вывучаюцца кампутарнай навукай. Следзтвам такіх дасьледаваньняў сталі кампутарныя праграмы для гульні ў нарды, якія перамагаюць лепшых «жывых» гульцоў сьвету.