Каралеўскі герб Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўскі герб Вялікабрытаніі — гэта афіцыйны герб брытанскага манарха (у цяперашні час — Лізаветы II). Іншыя чальцы каралеўскай сям'і і ўрад краіны выкарыстоўваюць іншыя гербы. Каралеўскі герб сустракаецца ў двух варыянтах, адзін зь якіх выкарыстоўваецца толькі ў Шатляндыі.
На звычайным варыянце гербу дзевяць львоў: сем на шчыце (зь іх шэсьць адпавядаюць Ангельшчыне, і сёмы — Шатляндыі), адзін (у кароне) зьверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт справа. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядае Ангельшчыне, а другі стаіць на трэцяй кароне. Зь іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатляндыі.
На шатляндзкім варыянце гербу сем львоў: пяць на шчыце (зь іх тры адпавядаюць Ангельшчыне, і яшчэ два — Шатляндыі), адзін (у кароне) зьверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт зьлева. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядае Ангельшчыне, а другі стаіць на трэцяй кароне. Зь іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатляндыі. Чацьвёртая карона — на галаве аднарога.