Злачынства ў Будоўлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злачы́нства ў Будо́ўлі — масавае забойства, зьдзейсьненае 21 і 23 верасьня 1939 году ў ваколіцах пасёлка Будоўля гміны Жыдомля Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
Злачынства ў Будоўлі | |
Краіна | Польшча |
---|---|
Месца | Будоўля (Гарадзенскі раён) |
Тып катастрофы | разаніна[d] |
Дата | 21, 23 верасьня 1939 |
Наступствы | |
Загінулі | ня менш за 10 |
Каардынаты | 53°35′12″ пн. ш. 24°04′35″ у. д. |
Злачынства ў Будоўлі |
Ягонымі ахвярамі сталі ня менш за 7 польскіх вайсковых асаднікаў, якія жылі ў Будоўлі, солтыс вёскі Мар’янаўкі, адзін паручнік Польскага войска, адзін польскі паліцыянт; злачынцы — чальцы прасавецкага вясковага камітэту зь вёскі Абухава беларускай нацыянальнасьці. Злачынства адбылося ва ўмовах анархіі і бяззаконьня, якія прысутнічалі на паўночна-ўсходніх землях Польскай Рэспублікі ў першыя дні пасьля нападу СССР на Польшчу ў верасьні 1939 году. Забойствы мелі рысы злачынства супраць чалавечнасьці. Толькі адзін злачынец быў арыштаваны і асуджаны ў 1942 годзе. У 90-я гады XX стагодзьдзя пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася пачаць расьсьледаваньне ў гэтай справе ў сувязі з «адсутнасьцю рысаў злачынства».