Жудасная даліна
гіпатэтычная залежнасьць паміж ступеньню падабенства абʼекта да чалавека й эмацыйнай рэакцыяй на такі абʼект / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жу́дасная далі́на (па-японску: 不気味の谷, транскр. bukimi no tani) (у эстэтыцы) — гіпатэтычная залежнасьць паміж ступеньню падабенства абʼекта да чалавека й эмацыйнай рэакцыяй на такі абʼект. Канцэпцыя жудаснае даліны прапануе, што чалавекападобныя абʼекты, якія выглядаюць амаль, але не зусім, як сапраўдныя чалавечыя істоты выклікаюць невытлумачальнае пачуцьцё жудасьці й агіды ў назіральніках[1]. Даліна пазначае правал прывабнасьці копіі для чалавека на графіку, які звычайна расьце з павышэньнем падабенства чалавеку[2].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жудасная даліна (неадназначнасьць).
Прыклады, сярод іншых, можна знайсьці ў робататэхніцы, кампутарнай 3D-анімацыі, і рэалістычных ляльках. З павелічэньнем распаўсюджаньня віртуальнай рэальнасьці, дапоўненай рэальнасьці й фотарэалістычнай кампутарнай анімацыі, тэрмін «даліна» быў ужыты ў папулярнай прэсе ў дачыненьні да стварэньняў, праўдабадабенства якіх набліжаецца да неадрознасьці ад рэальнасьці. Гіпотэза жудаснай даліны прадказвае, што абʼект, які выглядае амаль як чалавек, рызыкуе выклікаць пачуцьці холаду й жаху ў гледачоў[3].