Другая сусьветная вайна (кніжная сэрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая сусьветная вайна (па-ангельску: The Second World War) — гісторыя перыяду з канца Першае сусьветнай вайны да ліпеня 1945 году, напісаная Ўінстанам Чэрчылем. Чэрчыль назваў «мараль працы» наступным чынам: «У вайне: рашучасьць, у паразе: непадпарадкаваньне, у перамозе: велікадушнасьць, у міры: добрая воля».
Чэрчыль напісаў кнігу з камандай памочнікаў, выкарыстоўваючы як свае ўласныя нататкі, так і прывілеяваны доступ да афіцыйных дакумэнтаў, яшчэ працуючы палітыкам; тэкст быў правераны сакратаром кабінэту міністраў. Чэрчыль быў у значнай ступені справядлівы ў сваім абыходжаньні, але пісаў гісторыю са свайго асабістага пункту гледжаньня. Ён ня змог раскрыць усе факты, бо некаторыя, такія як выкарыстаньне радыёэлектроннай разьведкі Ultra, павінны былі заставацца ў сакрэце. Таму з гістарычнага пункту гледжаньня кнігі ўяўляюць сабою няпоўныя ўспаміны аднаго зь вядучых удзельнікаў вайны.
Кніга мела вялікі камэрцыйны посьпех у Брытаніі і ЗША. Першае выданьне выйшла ў шасьці тамах; пазьнейшыя выданьні зьявіліся ў дванаццаці і чатырох тамах, акрамя таго, ёсьць і аднатомная скарочаная вэрсія.