Джэйсан Стэтэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэйсан Стэтэм (па-ангельску: Jason Statham) — амэрыканскі і брытанскі актор. Нарадзіўся 26 ліпеня 1967 году. Дж. Стэтэм вядомы з-за свайго вобраза злыдня. Ён вядомы дзяяч у карцінах баевіках, дзе мае вобраз чалавека ў цяжкіх і небясьпечных для жыцьця абставінах.
Джэйсан Стэтэм | |
Джэйсан Стэтэм у 2018 | |
Імя пры нараджэньні | Джэйсан Стэтэм |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 чэрвеня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэньня | Шыобрук, воласьць Дэрбі, Вялікая Брытанія |
Грамадзянства | Вялікая Брытанія |
Занятак | актор, пісьменьнік, створца карцінаў |
Гады дзейнасьці | 1993 — цяперашні час |
Жанры | баявік[d] |
IMDb | ID nm0005458 |
Пра жыцьцё Дж. Стэтэма да "славы" вядома мала.
Джэйсан Стэтэм нарадзіўся ў Брытаніі, Ангельшчына, воласьць Дэрбі, Шырбрук. Вучыў у вольны час ад работы куньфу, кікбоксінь і каратэ пры гэтым адначасова рабіў у мясцовай краме. Гуляў у футбол і займаўся плаваньнем. У 1990 годзе прайшоў адбор у Брытанскую дружыну плаўцоў для ўдзелу ў "Спаборах Брытанскае садружнасьці"[lower-alpha 1]. Затым, Дж. Стэтэма рабіў мадэлем у розных прадпрыемствах:
- Сувязь з Францыяй
- Томі Гільхвінгер
- Лявайс.
Мінулая работа Дж. Стэтэма ў краме[lower-alpha 2] стала адной з прычынаў для адбору Гаем Рычы для здымкаў у карцінах:
- Зёлы, грошы, два ружжы (1998)
- Хват (2000).
У сваім жыцьці Дж. Стэтэм меў удачы й правалы. Сярод посьпехаў можна выдзяліць наступыя карціны:
- Франк Мартын у карціне ''Возны'' тры часткі (2002–08)
- Італьянская работа (2003)
- Дзівак (2006)
- Вайна (2007)
- Работа ў банку (2008)
- Мэханік (2011)
- Шпіён (2015)
- Мэханік ажыў (2016).
Гэтыя карціны дазволілі пісаць аб Дж. Стэтэме, як аб пасьпяховым чалавеку ў Галівудзе. Аднак Дж. Стэтэм меў правальныя карціны, якія пярэчаць раней напісанаму сказу. Сярод правалаў трэба ўказаць на:
- Рэвальвэр (2005)*
- Хаос (2005)
- У імя караля (2007)
- 13 (2010)
- Скоры (2011)
- Добры душагуб (2011)
- Кіпеньне (2013)
- Дзікая карта (2015).
Дж. Стэтэм меў даволі малы посьпех пры продажы працяглых карцінаў:
- "Захопнікі" (2010–14)
- "Скоры і злы".
Джэйсан Стэтэм гуляў свой вобраз Дэкарда Шоў у карціне Скоры і злы (2013), Злы 7 (2015), Кон злога (2017) і Скоры і злы хваліць Гобса і Шоў (2019), дзе Дж. Стэтэм упершыню стаў займацца прадаваньнем свайго кіно.
Яго работы былі па рознаму апісаныя гледачамі. Многія ўказывалі на прастату вобразаў, зьместу карцінаў. Гэта было для адных нецікавым, а для другіх прывабным і цікавым для прагляду і баўленьня часу. Большасьць карцінаў — баевікі і "стралялкі"[1]. У 2018 годзе Бібісі заявіла, што карціны Джэйсана Стэтэма мелі выручку з 2002 па 2017 каля 1,5 млрд даляраў (1,1 млрд хвунтаў Брытаніі) пры продажы квіткоў у кінатэатрах[2] Пра яго пачалі пісаць, што ён мабыць адзін з самых прыбытковых кінадзеячоў[3].