Дацкі культурны канон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́цкі культу́рны кано́н (па-дацку: Kulturkanonen) — сьпіс 108 твораў мастацтва ў васьмі катэгорыях: архітэктуры, выяўленчым мастацтве, дызайне і рамёствах, кіно, літаратуры, музыцы, сцэнічным мастацтве і дзіцячай культуры — афіцыйна вызнаных неад’емнай часткаю дацкіх культурных каштоўнасьцяў.
Ідэя стварэньня сьпісу была прапанаваная дацкім міністрам культуры Брыянам Мікельсэнам у 2004 року. У 2006—2007 роках сям’ю камісіямі вялося складаньне сьпісаў найвыбітнейшых твораў у сямі розных галінах культуры і мастацтва, а таксама асобнага «дзіцячага канону». Асноўным крытэрам уключэньня твору ў сьпіс было ягонае значэньне для дацкай культуры.