Дамініканская вуліца (Вільня)
вуліца ў Вільні (Летува) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамініка́нская ву́ліца[1] (лет. Dominikonų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Сьвятаянскую. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Сьвятаянскай, Унівэрсытэцкай і Гаона з рогам вуліцаў Нямецкай і Віленскай. Працягваецца вуліцай Троцкай.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вуліца Дамініканская.
Quick Facts Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...
Дамініканская лац. Daminikanskaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Сьвятога Духа, Благавешчанская, Гаралё |
Даўжыня | 290 м |
Паштовыя індэксы | LT-01131, LT-01517 |
На мапе | |
Вуліца Дамініканская ў Вікісховішчы |
Close
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Духа ў стылі віленскага барока, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, палацы Бжастоўскіх, Гурэцкіх, Завішаў і Пацеяў, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў.