Глазга
горад у Вялікабрытаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гла́зга (па-ангельску: Glasgow, па-гэльску: Glasch) ― самы буйны горад Шатляндыі, чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Вялікабрытаніі пасьля Лёндана, Бірмінггэма і Лідса. Горад ёсьць адміністрацыйным цэнтрам вобласьці Глазга з 1893 году, раней жа места належыла графству Ланаркшыр. Месьціцца ў заходня-цэнтральнай частцы Шатляндыі на рацэ Клайд, за 32 кілямэтры ад ейнага вусьця. На 2020 год колькасьць насельніцтва гораду складала 635 640 чалавек.
Глазга | |||||
анг. Glasgow | |||||
| |||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Рэгіён: | Шатляндыя | ||||
Кіраўнік: | Філіп Браат[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 141 | ||||
Паштовы індэкс: | G1-G80 | ||||
Нумарны знак: | SA-SJ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°51′40″ пн. ш. 4°15′0″ з. д. | ||||
Глазга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.glasgow.gov.uk/ |
Заснаваны ў сярэдзіне VI стагодзьдзя і ў Сярэднявеччы лічыўся адным з важных рэлігійных і адукацыйных цэнтраў Шатляндыі. Вытворчая рэвалюцыя XVIII стагодзьдзя пераўтварыла яго ў адзін з буйных прамысловых цэнтраў у Вялікабрытаніі (асабліва ў сфэры суднабудаваньня). Глазга і дасюль застаецца эканамічным цэнтрам Шатляндыі і адным з важных эканамічных цэнтраў Вялікабрытаніі. Горад быў эўрапейскай культурнай сталіцай ў 1990 годзе і адметны сваёй архітэктурай, культурай, музычнымі пляцоўкамі і спартовымі клюбамі. Гэта пяты самы наведвальны горад Вялікабрытаніі[2]. У 2014 годзе горад прымаў Гульні Садружнасьці, а на стадыёне Гэмпдэн Парк ладзіліся матчы чэмпіянату Эўропы па футболе 2020 году. Шырока вядома футбольнае суперніцтва двух глазгаўскіх футбольных клюбаў «Сэлтык» і «Рэйнджарз».