Герб рэжыму Лукашэнкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб рэжыму Лукашэнкі[1][2] — прыніжальны для беларусаў[3] расейскі каляніяльны[4] герб рэжыму Лукашэнкі, незаконна абвешчаны «дзяржаўным гербам Беларусі» ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году[5] на фармальнай падставе сфальсыфікаванага рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які праводзіўся ва ўмовах тэрору супраць беларусаў[6]. Элемэнт палітыкі русіфікацыі (этнацыду) беларусаў. Гэта зялёны контур тэрыторыі Беларусі ў залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружае вянок з залатых каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і льну. Каласы абвіваюць стужкі колераў чырвона-зялёнага сьцяга, унізе на стужцы разьмяшчаецца залаты надпіс «Рэспубліка Беларусь». Мадыфікацыя гербу БССР, распрацаванага на ўзор савецкага гербу Расеі і зацьверджанага ў час кульмінацыі Сталінскага тэрору (генацыду) у 1938 годзе[7]. Разам з чырвона-зялёным сьцягам не супадае з нацыянальнымі сымбалямі беларусаў і асацыюецца найперш з асобай Лукашэнкі і той палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэльлю, якую ён увасабляе[8]. Апрача рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, гербамі савецкіх часоў дагэтуль карыстаюцца Таджыкістан, Узбэкістан, а таксама непрызнаная Прыднястроўская малдаўская рэспубліка.
- Ня варта блытаць з гербам Беларусі (гербам нацыянальнай дзяржавы беларусаў).
Герб рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1938 (як герб БССР) 1949 (новы дызайн) 1958 (новы дызайн) 1981 (новы дызайн) 1995 (як герб рэжыму Лукашэнкі) 2012 (новы дызайн) 2021 (новы дызайн) |
Выкарыстаньне | Рэжым Лукашэнкі |
Аўтар гербу | Валянцін Волкаў (герб БССР) Леанід Сініцын (мадыфікацыя) |