Георгі Анцухелідзэ
грузінскі вайсковец / From Wikipedia, the free encyclopedia
Георгі Анцухелідзэ (груз. გიორგი ანწუხელიძე; нар. 18 жніўня 1984, Квэма-Алвані, Грузінская ССР — пам. 9 або 10 жніўня 2008, Паўднёвая Асетыя) — сяржант збройных сіл Грузіі, удзельнік расейска-грузінскай вайны 2008 року. Загінуў ад катаваньняў у палоне паўднёваасетынскіх калябарантаў. Нацыянальны герой Грузіі (пасьмяротна).