Гемарой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гемаро́й (па-грэцку: αἷμα + ῥεῖν — «кроў» + «цекчы»; народная назва — пачачуй[1]) — захворваньне, зьвязанае з трамбозам, запаленьнем, паталягічным пашырэньнем і зьвітасьцю гемараідальных вэнаў, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзьнікненьнем такіх хваробаў, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны сьвішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманьне газаў. Ускладненьні хваробы выклікаюць ацёк(en) анальнай адтуліны, гнойны парапрактыт(en) і амярцьвеньне(en) тканак гемараідальнага вузла. Да 40-гадовага ўзросту сустракаецца ў кожнага другога чалавека[2].