Галяктычная рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галякты́чная рэспу́бліка (па-ангельску: The Galactic Republic) — назва міжплянэтарнай дзяржавы ў выдуманым сьвеце «Зорных войнаў» у пэрыяд 25 053 — 0 д. б. я. Галоўным заканадаўчым органам зьяўляўся Галяктычны сэнат на чале зь Вярхоўным канцлерам. Цягам 25 тысячаў гадоў падтрымлівала дэмакратычную форму кіраваньня, аднак напрыканцы свайго існаваньня яе эфэктыўнасьць была зьнівэляваная пашырэньнем бюракратыі, што сталася прычынай пераўтварэньня яе ў імпэрыю. Гэты працэс падрабязна прадстаўлены ў першых трох сэрыях «Зорных войнаў» (эпізоды I—III). У арыгінальнай трылёгіі, якая руйнуе імпэрыю і аднаўляе рэспубліку, для адрозьненьня ад новага ладу першая Галяктычная рэспубліка завецца «старой».
Quick Facts Форма кіраваньня, Афіцыйная мова ...
Галяктычная рэспубліка | |
Арганізацыя «Зорных войнаў» | |
Форма кіраваньня | Аднапалатная фэдэральная рэспубліка |
---|---|
Афіцыйная мова | Асноўная |
Сталіца | Карусант |
Кіраўнік | Вярхоўны канцлер |
Галоўнакамандуючы | Міністар абароны, пазьней Вярхоўны канцлер |
Кіраўнік ураду | Вярхоўны канцлер |
Выканаўчы орган | Офіс Вярхоўнага канцлера |
Заканадаўчы орган | Галяктычны сэнат |
Судовы орган | Вярхоўны суд |
Валюта | рэспубліканскія крэдыты |
Заснаваньне | 25 053 ДБЯ |
Падзел | 19 ДБЯ (абвяшчэньне Новага парадку) |
Сканчэньне існаваньня | 0 ДБЯ (роспуск Галактычнага сэнату) |
Рэарганізаваная ў | Галяктычная імпэрыя |
Close