Вікіпэдыя:Незвычайныя артыкулы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэтая старонка прызначаная для таго, каб прыцягнуць Вашую ўвагу да не зусім звычайных артыкулаў на самыя розныя тэмы. Уяўляючы сабой каштоўны фундуш у энцыкляпэдыю, яны, тым ня менш, могуць здавацца вельмі эксцэнтрычнымі і мудрагелістымі, і Вы наўрад ці сустрэнеце падобныя артыкулы ў Брытаніцы або БСЭ. Аднак бязь іх Вікіпэдыя не была бы такай вікіпэдычнай.
Дадаючы новы артыкул у гэты сьпіс, кіруйцеся наступнымі прынцыпамі:
- Такога артыкула няма ў іншых энцыкляпэдыях, або людзі не чакаюць яго тамака знайсьці.
- У артыкуле ёсьць малавядомыя зьвесткі, цікавыя большасьці людзей.
Гэта агульныя, прыблізныя крытэры — артыкул можа быць незвычайным, нават калі і ня ўпісваецца ў іх.
Для незвычайнага, але нязначнага фундуша глядзіце Вікіпэдыя — гумар не па месцы.