Выбух і пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» (2010)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбух і пажар на ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — надзвычайнае здарэньне, што адбылося 25 кастрычніка 2010 году ў горадзе Пінску (Берасьцейская вобласьць, Беларусь). Магчымай яго прычынай, паводле інфармацыі МНС, стаў «выбух адкладаньняў драўнянага пылу ў выніку парушэньня рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў»[1]. Паводле інфармацыі самога кіраўніцтва холдынгавай кампаніі выбух адбыўся ў выніку «парушэньня рэглямэнту правядзеньня рамонтных работаў»[2]. У катастрофе загінула 14 чалавек[5]. Пажаратушэньнем займалася 19 адзінак пажарнай каманды[6]. Паводле камэнтароў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігодзьдзяў[7].
Выбух на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Месца | Пінск, Берасьцейская вобласьць |
Тып катастрофы | выбух і пажар |
Прычына | a) (паводле МНС) парушэньне рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў[1] b) (паводле ЗАТ «Пінскдрэў») парушэньне рэглямэнту правядзеньня рамонтных работаў[2] |
Дата | 25 кастрычніка 2010 |
Час | паміж 13:00 і 13:06 (UTC+3) |
Наступствы | |
Загінулі | 14 чалавек |
Параненыя | 21[3] |
Пацярпелі | 21 чалавек[4] |
Каардынаты | 52°07′00″ пн. ш. 26°06′00″ у. д. |
Выбух на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» |