Выбух на Крымскім мосьце (2022)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбух на Крымскім мосьце — выбух на мосьце празь Керчанскую пратоку, які адбыўся 8 кастрычніка 2022 году а 6:07.
Выбух на Крымскім мосьце | |
Паштовая марка Ўкраіны «Крымскі мост на біс» | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Месца | Крымскі мост (Аўтаномная Рэспубліка Крым) |
Тып катастрофы | транспартная |
Прычына | выбух |
Дата | 8 кастрычніка 2022 (1 год таму) |
Час | 6:07 (UTC+2) |
Наступствы | |
Загінулі | 3 |
Каардынаты | 45°18′4″ пн. ш. 36°30′45″ у. д. |
Выбух на Крымскім мосьце | |
На праезнай частцы Крымскага моста прагрымеў выбух, у выніку якога загінулі 3 чалавекі. Таксама загарэліся 7 вагонаў з палівам чыгуначнага саставу, які праходзіў побач, у выніку чаго на паралельным чыгуначным мосьце ўзьнік моцны пажар, абрынуліся 2 паўсэкцыі аўтамабільнага моста[1].
Расейскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што выбух выклікаў цяжкавік. Уладзімер Канстантынаў, усталяваны Расеяй лідэр у Крыме, абвінаваціў у адказнасьці Ўкраіну. Па стане на 8 кастрычніка 2022 году ні Ўкраіна, ні Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы не выступалі з афіцыйнай заявай аб інцыдэнце. Высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі раней заяўлялі, што мост будзе законнай цэльлю для ракетнага ўдару.