Бучанская разьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бучанская разьня (укр. Бучанська різанина), таксама людабойства у Бучы (укр. Геноцид у Бучі) — масавае забойства ўкраінскага грамадзянскага насельніцтва ў горадзе Бучы Кіеўскай вобласьці ў пэрыяд расейска-ўкраінскай вайны падчас расейскага ўварваньня, учыненае Ўзброенымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі ў сакавіку 2022 году.
Хуткія факты Месца атакі, Цэль атакі ...
Бучанская разьня | |
Мірныя месьцічы, забітыя ў Бучы | |
Месца атакі | Буча |
---|---|
Цэль атакі | мірнае насельніцтва |
Дата | 4—31 сакавіка 2022 |
Спосаб атакі | расстрэл і згвалтаваньне |
Зброя | стралковая |
Колькасьць ахвяраў | звыш 420 |
Колькасьць тэрарыстаў | каля 2000 |
Тэрарысты | 64-я мотастралковая брыгада (Хабараўскі край) |
Арганізатары | Азатбек Амурбекаў |
Падазраваныя | звыш 200 |
Геаграфічныя каардынаты | 50°32′47″ пн. ш. 30°14′6″ у. д. |
Бучанская разьня |
Закрыць
Украінскія ўлады заявілі, што загінулі больш за 300 чалавек, назваўшы разьню людабойствам, і папрасілі Міжнародны крымінальны суд расьсьледаваць тое, што адбылося ў горадзе.[1] Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што колькасьць забітых расейскімі вайскоўцамі ў Бучы Кіеўскай вобласьці большая, чым колькасьць ахвяраў разьні ў Вукавары.[2]