Бостан
горад у штаце Масачусэтс, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́стан (па-ангельску: Boston) — найбуйнейшы горад штату Масачусэтс у ЗША. Горад таксама зьяўляецца неафіцыйнай сталіцай рэгіёну, вядомага пад назвай Новая Ангельшчына, а таксама адным з найстарэйшых і самых багатых гарадоў ЗША. Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва самога гораду — каля 626 тыс. Бостан з прадмесьцямі ўваходзіць у дзясятку найвялікшых гарадоў у ЗША і ў пяцьдзясят найвялікшых гарадоў сьвету. Мянушка гораду — «Beantown».
Хуткія факты
Бостан | |
анг. Boston | |
Дата заснаваньня: | 7 (17) верасьня 1630[1] |
Краіна: | ЗША |
Мэр: | Марці Ўолш |
Плошча: | 232,14 км² |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 667 137 чал. |
шчыльнасьць: | 2873,86 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-5 |
летні час: | UTC-4 |
Тэлефонны код: | 617 |
Паштовы індэкс: | 02108–02137, 02217, 02222, 02241, 02266, 02283–02284, 02293, 02297–02298, 02163, 02196, 02199, 02201, 02203–02206, 02210–02212, 02215 |
Геаграфічныя каардынаты: | 42°21′37″ пн. ш. 71°3′28″ з. д. |
± Бостан Бостан | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.boston.gov/ |
Закрыць
Бостан зьяўляецца даволі кампактным горадам, з агульнай плошчай у 232,1 км². Вялікая частка яго тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 5—7 м над узроўнем мора, а найвышэйшы пункт Бэліўю-Гіл разьмешчаны на вышыні 101 м.