Башчанская пліта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Башчанская пліта (па-харвацку: Baščanska ploča) — адзін з самых старых помнікаў харвацкай пісьменнасьці, і адзін з самых старых ды найбольш значных з захаваўшыхся глаголіцкіх помнікаў. Датуецца прамежкам XI і XII стагодзьдзяў.
Пліта была знойдзена ў 1851 годзе пры раскопках раманскай царквы сьвятой Луціі ў вёсцы Юрандвор побач зь мястэчкам Башка ў паўднёвай частцы вострава Крк. З 1934 году пліта захоўваецца ў Харвацкай Акадэміі навукі і культуры ў Заграбе, у царкве сьвятой Луціі знаходзіцца дакладная копія.